Дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні 5 і 6 класаў удзельнічалі ў віктарыне "Залацінкі роднай мовы". Пераможцам стаў Швед Аляксей, набраўшы 13 балаў. Лазовік Валерыя і Клімовіч Анастасія таксама былі сярод лепшых.

  

Вучні малодшых класаў наведалі выставу беларускіх кніжак у школьнай бібліятэцы. Пупыкіна В. І. зацікавіла маленькіх чытачоў гісторыямі пра розных герояў і параіла часцей выбіраць кнігі на беларускай мове.

                          

 

У фае школы размясцілася фотавыстава. На фатаграфіях вучні 3, 4, 6, 7 класаў дэманструюць любімыя беларускамоўныя кнігі.

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у акцыі "Пішы са мной па-беларуску" - напісалі дыктант.

 

Вучні 7 і 8 класаў прынялі ўдзел у квэсце "Мова нанова", падчас якога шукалі схаваныя заданні і выконвалі іх. За правільныя адказы атрымлівалі жэтоны. Найбольшую колькасць жэтонаў атрымаў Швед Мацвей.

  

Ещё в этом разделе