История, традиции, достижения

       Сям'я, родныя і блізкія людзі – самае дарагое ў жыцці кожнага чалавека. Што такое сям'я? Гэта маці і бацька, цяпло роднага дома, гэта месца, дзе цябе абавязкова зразумеюць і падтрымаюць, дзе цябе прымаюць і кахаюць такім, які ты ёсць.

Але ёсць і іншая сям'я – школьнае братэрства – не меней дарагое і памятнае  сэрцу  кожнага,  хто  хоць  раз  у  сваім  жыцці  пераступіў школьны  парог.  Школа  –  гэта  традыцыі  і  звычаі, трывалы  фундамент, які трымае сцены гэтага будынка.

         Як і ў кожнай сям'і, у нашай школе свята захоўваюць альбомы з фотаздымкамі  педагогаў,  вучняў.  Старыя,  жоўклыя  ад  часу, чорна-белыя фота захоўваюць гісторыю пакаленняў, якую сёння, праз паўсотні  гадоў,  можна  ўбачыць  увачавідкі.  «Хто  яны?»,  «Чым  жылі?»,  «Пра што марылі?», «Як склаўся іх лёс?» - гэтыя пытанні не рэдка задаём сабе мы, юнакі і дзяўчаты XXI стагоддзя. Так, паступова, у нас узнікла ідэя стварыць летапіс школы. Хіба думалі мы тады, што гэта такая няпростая справа? Пачаўшы ствараць яго разам з нашымі педагогамі,  зараз з упэўненасцю  можам  сказаць,  што  матэрыял,  сабраны  намі  на  сённяшні дзень – маленькая кропля ў велізарным акіяне нязведанага. Але нельга  адступіць  назад,  збочыць  з  гэтай  дарогі.

Пройдзе час, і вось такія ж дзеці, нашы нашчадкі, адкрыюць гэты летапіс і ўпішуць у яе свае, новыя старонкі. Так абавязкова  будзе. Мы цвёрда верым у гэта!