Воспитательная работа

Система воспитательной работы

Направления воспитательной работы с классным коллективом:

Идеологическое воспитание
Гражданское и патриотическое воспитание
Духовно-нравственное воспитание, поликультурное воспитание
Воспитание культуры безопасности жизнедеятельности и здорового образа жизни
Воспитание в области охраны окружающей среды и природопользования
Трудовое, профессиональное и экономическое воспитание
Воспитание психологической культуры, потребности в развитии и саморазвитии личности
Семейное и гендерное воспитание
Эстетическое воспитание
Воспитание культуры быта и досуга

         

                          

Згодна з педагагичным праектам “Школьны музей як сродак нацыянальна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў”, праектам шостага школьнага дня “Планета Пульс” 17 лютага ў нашай школе прайшло свята “Смачная Масленіца”. Праводзіла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дылеўская В.В., а забаўлялі публіку скамарохі (Паўлючэнка А. і Новікаў М., вучні 8 класа). Яны не давалі сумаваць нікому: прводзілі народныя гульні, спаборніцтвы, конкурсы. Усім спадабалася разгадваць загадкі, спяваць прыпеўкі, спрабаваць свае сілы ў гульнях “Напячы блінцоў”, “Патэльня”, “Бег у парах”, “Пеўнікі”, “Кулачны бой”, “Перацягванне каната”, “Самы спрытны”.    У рамках свята былі праведзены конкурсы “Самы лепшы блін” і “Самая лепшая фатаграфія з блінамі”. Ацэньвала конкурс на самы лепшы блін журы: повар школы Бядонік Р.А., дырэктар школы Хадакова Н.У. і запрошаны госць Сульжыц В.Г.     Пасля свята ўсе прысутныя ласаваліся чаем з блінамі, цукеркамі, бублікамі, пернікамі. Напрыканцы дарослыя і дзеці выйшлі на вуліцу, каб спаліць пудзіла Масленіцы. Перад гэтым усе мелі магчымасць паўдзельнічаць у масленічным абрадзе: папрасіць прабачэння ў родных, блізкіх і завязаць стужку ў касу Масленіцы. Вясёлы настрой, каторы быў спадарожнікам на працягу ўсяго дня, дзеці ўзялі з сабой, каб падзяліцца ім са сваімі бацькамі.

 

 

Рэалізацыя педагагічнага праекта “Школьны музей як сродак нацыянальна-патрыятычнага выхавання вучняў” у дзяржаўнай установе адукацыі “Пагарэльцаўская сярэдняя школа”

  Работа па рэалізацыі педагагічнага праекта ажыццяўляецца ў дзяржаўнай установе адукацыі “Пагарэльцаўская сярэдняя школа”  з 2015 года.

Педагагічны праект “Школьны музей як сродак нацыянальна-патрыятычнага выхавання вучняў” разлічаны на тры гады і ўключае тры этапы рэалізацыі: падрыхтоўчы, асноўны і заключны (абагульняюча-аналітычны).

Калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі “Пагарэльцаўская сярэдняя школа” хвалююць пытанні, звязаныя з выхаваннем патрыятызму, маральных якасцей асобы, фарміраваннем у дзяцей і падлеткаў грамадзянскіх пазіцый. Тут відавочныя вялікія магчымасці краязнаўчай дзейнасці, якая дазваляе выхоўваць патрыёта і грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на пэўных прыкладах, далучаць вучняў да культурнай спадчыны краіны  і “малой радзімы” праз афармленне этнаграфічнага пакоя, збор мясцовых экспанатаў, мясцовага фальклору, нацыянальных звычаяў, песень і танцаў, прэзентаванне тэатралізаваных фальклорных святаў. Падрабязней