Экспонаты

Дыван

Дыван. Шчыльны тканы выраб з пражы сіняга, жоўтага, аранжавага, зялёнага, чорнага, белага колераў. Даўжыня дывана 165 см, шырыня – 62 см. Па перыметры прышыта каляровая тасьма, ніжні край упрыгожаны лентай з махрамі белага колеру. Ужываўся дыван для пакрыцця сцяны каля ложка ў дэкаратыўных і ўцяпляльных мэтах. Зроблены майстрыхай Гаўрыленяй Марыяй Андрэеўнай (1906 – 1997 гг.) з в. Лучыцы Клецкага раёна прыкладна ў пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя.

 

свернуть

Серп

Серп. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі выгнутага дробна назубленага нажа авальнай формы і кароткай драўлянай ручкі. Выкарыстоўваўся для зрэзвання збожжавых культур і траў. Зроблены серп кавалём Гаўрыленем Уладзімірам Васільевічам (1929 – 2006 гг.) з в. Лучыцы Клецкага раёна прыкладна ў пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя.

свернуть

Саматканы палавік

Саматканы палавік. Для яго вырабу ўжыты прадзены лён, які служыць асновай, а для ўтку ўзяты розныя абрэзкі (старая вопратка рэзалася на доўгія палоскі). Узор уяўляе сабою папярэчныя палоскі розных колераў. Даўжыня палавіка 146 см, шырыня – 60 см. Зроблены палавік майстрыхай Гаўрыленяй Настассяй Філіпаўнай (1932 – 2003 гг.) з в. Лучыцы Клецкага раёна прыкладна ў сярэдзіне 60-гадоў ХХ стагоддзя.

свернуть

Дзежка

Дзежка. Раней гаспадыні карысталіся невялікай дзежкай (дзежачкай). Гэта бандарны выраб, у якім рашчынялі цеста на бліны.  Дзежка-блінніца мае форму звужанай кверху шырокай бочачкі (вышыня 19 см, дыяметр вусця 26 см, асновы – 31 см, аб’ём 10 л). Вечка (накрыўка) не захавалася. Зроблена гэта пасудзіна бондарам з в. Панача Клецкага раёна, набыта на кірмашы прыкладна ў 50-я гады ХХ стагоддзя. Доўгі час належала Шыйко Алене Васільеўне (1927 г.н.) з в. Лучыцы Клецкага раёна.

свернуть
Ещё в этом разделе