Акцыя “За любімую Беларусь!”

15.02.2018

З 1 па 14 лютага 2018 года Нясвіжскім раённым камітэтам ГА “БРСМ”, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама праводзілася акцыя “ЗА ЛЮБІМУЮ БЕЛАРУСЬ!”

З 12 па 14 лютага актывісты ГА “БРСМ” раздавалі ўсім жадаючым вырабленыя з паперы стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцы з надпісам «За любімую Беларусь!».

 Члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, маладыя і энергічныя, у чыіх сэрцах жыве любоў да малой радзімы, да роднай краіны, хто верыць, што іх каханне і дабрыня патрэбны людзям, 12 лютага былі разам, праявілі сябе, прынялі ўдзел у акцыі ГА “БРСМ” пад назвай “За любімую Беларусь!” – зрабілі калектыўны фотаздымак з сімвалам акцыі і размясцілі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе “Моладзь Нясвіжчыны” для ўдзелу ў конкурсе.

Ещё в этом разделе