Проекты

Рэалізацыя педагагічнага праекта “Школьны музей як сродак нацыянальна-патрыятычнага выхавання вучняў” у дзяржаўнай установе адукацыі “Пагарэльцаўская сярэдняя школа”

 

Педагагічны праект “Школьны музей як сродак нацыянальна-патрыятычнага выхавання вучняў” разлічаны на тры гады і ўключае тры этапы рэалізацыі: падрыхтоўчы, асноўны і заключны (абагульняюча-аналітычны).

Калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі “Пагарэльцаўская сярэдняя школа” хвалююць пытанні, звязаныя з выхаваннем патрыятызму, маральных якасцей асобы, фарміраваннем у дзяцей і падлеткаў грамадзянскіх пазіцый. Тут відавочныя вялікія магчымасці краязнаўчай дзейнасці, якая дазваляе выхоўваць патрыёта і грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на пэўных прыкладах, далучаць вучняў да культурнай спадчыны краіны  і “малой радзімы” праз афармленне этнаграфічнага пакоя, збор мясцовых экспанатаў, мясцовага фальклору, нацыянальных звычаяў, песень і танцаў, прэзентаванне тэатралізаваных фальклорных святаў. Падрабязней

свернуть