Тарасова поле
На ўзгорку, за чыгуначнай станцыяй, шырока раскінулася поле, якое ў народзе завуць Тарасова.
Па мясцовым паданні, калісьці гэтым полем валодаў яўрэй Нахімоўскі. Быў ён чалавек сквапны, злосны, нелюдзімы. Аднак багацце само сыпалася яму ў рукі: жыта радзіла добра, скаціна была гладкая, гандаль ішоў удала. Ды толькі ўсё змяніў адзін выпадак.
У дом да Нахімоўскага ўвайшла старая жанчына-жабрачка, папрасіла чаго паесці, а той не толькі хлеба, але і вады пашкадаваў. Пайшла жабрачка прэч, а гаспадара за сквапнасць пракляла. З той пары перастала весціся гаспадарка ў яўрэя: збожжа на ўзгорку поля перасушвалася, а ў нізіне – вымакала, звялася худоба, і стаў Нахімоўскі бедняком. Доўга не мог прадаць гаспадар свой надзел, але ўсё ж такі збыў яго.
З’явіўся ў вёсцы Тарас Бядонік, салдат, які ішоў са службы, спадабалася яму поле, не ведаў ён пра праклён, купіў зямлю ў яўрэя. Ды не прынесла яна новаму гаспадару шчасця, колькі сіл і здароўя ні траціў на яе апрацоўку Тарас. Выдаў замуж гаспадар сваіх пяць дачок, а сам да смерці жыў на хутары.
І да гэтага часу поле застаецце неўрадлівым