Сцяжынкамі майго дзяцінства

          14 верасня з вучнямі другога і чацвёртага класа з мэтай стварэння ўмоў для выхавання ў малодшых школьнікаў пачуцця патрыятызму, любові да малой радзімы, усведамлення яе шматаспектнасці; сяброўскіх адносін паміж членамі класнага калектыву, павагі да людзей старэйшага пакалення класным кіраўніком другога класа Сергіеней С.З. была праведзена класная газдіна “Сцяжынкамі майго дзяцінства”. Мерапрыемства прайшло ў форме альманаху, першая старонка якога мела назву “Паэтычная”. Вучні чыталі вершы пра Беларусь, прынялі удзел у гульні “Збяры букет”, якую прапанаваў казачны герой Лесавічок. Таксама ён нагадаў рабятам пра правілы паводзін у прыродзе.
Галоўнымі героямі старонкі “Гасціная” былі бабуля Шведаў Арсенія і Аляксея Стамбулава Марыя Фёдараўна і вучаніца 4 класа Шарамета Вікторыя. Марыя Фёдараўна расказала пра той куточак Беларусі, дзе прайшло яе дзяцінства і школьныя гады, заклікала вучняў з адказнасцю ставіцца да вучобы, каб у будучым знайсці сваё пачэснае месца ў жыцці.
Шарамета Вікторыя здзейсніла цікавы экскурс у дзяцінства свайго таты Шараметы Андрэя Анатольевіча.
Марыя Фёдараўна перагарнула наступную старонку альманаху “Казачная” і прапанавала вучням віктарыну па беларускіх народных казках.Вясёлай і задорнай аказалася апошняя старонка альманаху “Ігратэка”. Вучні з радасцю прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях “Заінька”, “Грушка”.
На прыканцы класнай гадзіны з дапамогай “чароўнага” клубочка вучні выказалі свае пажаданні малой радзіме, адзін аднаму, усім прысутным.